💥 Яшчэ год таму ўкраінцы, якія жывуць каля беларускай мяжы, не верылі, што з Беларусі могуць паляцець ракеты.
🤝 Раней па розных баках мяжы квітнелі адносіны і кантакты. Поўнамаштабная вайна шмат змяніла. У тым ліку многія ўкраінцы нарэшце пераасэнсавалі стаўленне да дыктатара ў Беларусі.
😵💫 Адзін з апытаных расказаў гісторыю, што ў Менску жыве яго дваюрадны брат, які пачаткова не паверыў свайму кузэну, што ідзе вайна. У адказ сваяк паслаў сваяка ўслед за расейскім караблём, а пазней жыхар беларускай сталіцы выбачаўся перад украінскім родным.
📺 А вы ведаеце прыклады, калі сваякі больш вераць расійскай (і падкантрольнай яе лукашэнкаўскай) прапагандзе, чым родным людзям?