Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
Як вядома, у Беларусі ўжо каля 200 гадоў праводзіцца палітыка расеізацыі. Не выклччэнне і неасавецкі лукашэнкаўскі аўтарытарызм, які з'яўляецца натуральна антыбеларускім і прарасійскім. Не толькі вынішчаецца амаль усё беларускае нацыянальнае, але і рэгулярна парушаюцца правы (беларускамоўных) беларусаў. Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў зрабіў агляд такіх парушэнняў за першую палову 2022 года. Вось некаторыя з прыкладаў: ❌ Палітзняволены Валадар Цурпанаў быў пакараны карцарам з-за таго, што ў папраўчай калоніі ён сам размаўляў па-беларуску і патрабаваў таго ж ад супрацоўнікаў. Іншаму палітзняволенаму Алегу Кулешы заявілі, што ў папраўчай установе трэба размаўляць выключна па-расейску. ❌ У лютым на стэндах бібліятэк, аформленых да Дня беларускай мовы, магло не быць ніводнай кнігі на беларускай мове. Масава прыпыняецца дзейнасць беларускіх выдавецтваў. ❌ Мастакі Алесь Цыркуноў і Віталь Борыс былі арыштаваныя за тое, што размаўлялі па-беларуску. ❌ Са сваёй пасады быў звольнены выкладчык фізічнай культуры БДУ Сяргей Моўчан праз тое, што пачаў весці свае заняткі па-беларуску. "Какая разница, какой язык"? Відавочна, што ёсць розніца, якая мова. Мая Краіна Беларусь | Даслаць навіну