Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
"Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе" – гэта словы Кастуся Каліноўскага, якія актуальныя па сённяшні дзень, хаця мінула больш за 150 гадоў. Некаторыя могуць далей абурацца ці пярэчыць, але трэба прызнаць відавочнае, што нават у г.зв. ліберальных, дэмакратычных, антыпуцінскіх колах ад лева да права дамінуе імперскае расійскае мышленне. Не проста так украінцы кажуць "російський ліберал закінчується там, де починається українське питання". І трэба было б дадаць, беларускае. Зрэшты, гісторыя наша і суседзяў выдатны гэтаму прыклад. Для амаль усіх у нашай частцы Еўропы зразумелая сутнасць Расіі і русского мира. Адносна нядаўна гэта зразумелі таксама і ўкраінцы. Час, каб і беларусы асэнсавалі, пакуль не зусім позна. Бо наўрад ці можам лічыць саюзнікамі людзей, якія абураюцца, што хочам вярнуць родную мову на належнае месца і вярнуцца ў еўрапейскі кантэкст. Мая краіна Беларусь