⬜️ Геапалітычны выбар, самасвядомасць і ідэнтычнасць, гістарычная самасвядомасць. Зараз у нас гэта самае балючае месца. Нацыя без глыбокай свядомасці хто яна, адкуль яна і куды збіраецца ісці – гэта нацыя сляпая.
🟥 Я лічу, што надзвычай важна зразумець, што мы, хто мы, адкуль мы паходзім. Для мяне адназначна з Еўропы, праз еўрапейскую культуру, праз еўрапейскі менталітэт, праз еўрапейскую гісторыю – мы павінны гэта сцвердзіць.
⬜️ Вельмі важна казаць, што ёсць [расійская] імперыя – што гэта абсалютнае зло. Украінцы смела гавораць аб тым, што без нацыянальнай свядомасці, без ідэнтычнасці, без мовы і культуры прайграем.
https://www.youtube.com/watch?v=7B8x0lsRrA4