Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
Украінка Аксана пражыла ў Беларусі больш за 5 гадоў. Да пачатку поўнамаштабнай вайны пачала нават пісаць кніжку пра беларусаў для ўкраінцаў, але не паспела яе закончыць. Цяпер яна вядзе канал Ukrainian & Belarus, у якім спрабуе данесці цікавы погляд на беларускую праблему крыху з іншага пункту гледжання. Рэчы, якія лепш бачныя звонку, а знутры маглі быць слаба бачныя, або ўвогуле. Вашай увазе некаторыя думкі: 🔸 Важная частка беларускага народу, людзі, якія не ўспрымаліся большасцю, бо "радыкальныя", – а насамрэч лічыліся такімі, бо не пагаджаліся на кампрамісы з расеяй даўно – шмат хто з іх ужо расчараваны ў сваім народзе. 🔸 Кампрамісы з расіяй вядуць да наступных і наступных уступак, а ў выніку, шырокай перспектыве, страты амаль усяго, што мелася. 🔸 Беларусы мусяць адарвацца ад расійскай павесткі, наратываў і кантэкстаў, бо ў інфармацыйнай вайне перамагае той, хто ў павестцы. Калі ў павестцы беларусаў – не беларусы ці не іхныя саюзнікі, то гэта для краіны параза. Кожны раз, калі хочацца спаслацца на штосьці расейскае, адмоўцеся ад гэтага і зрабіце рэпост беларускага: пісьменніка, журналіста, актывіста. Калі вам падаецца, што такіх няма, то, хутчэй за ўсё, іх у вашай інфапрасторы замянілі расейцы. 🔸 Сярод многіх беларусаў далей глабальнае неразуменне, што "ўсё расейскае дрэннае". Варта глядзець на гэта не як на факт, а на мэсідж, які мы павінны разам пасылаць свету. І перастаць баяцца, што нейкія расейцы пакрыўдзяцца. 🔸 Каб было менш блытаніны ў адносінах гісторыі, тэрмін "рускі" варта пакінуць для гісторыі, а ў дачыненні ўсходніх "суседаў" выкарыстоўваць расійскі ці расейскі. 🔸 Расеі выгадна ўтрымліваць культурна і ментальна ўсіх "братоў" бліжэй да сябе, яны вераць у "один народ", "общую историю" і неабходнасць зберагаць "русскоязычное пространство". Якім коштам у мінулым і вам, і нам даліся гэтыя агульнасці, іх не цікавіць. Як і наступствы ад гэтага.