Чаму лукашэнкаўцы змагаюцца з мясцовай гісторыяй?
"Як вядома, саветы не толькі фізічна змагаліся з любымі антысавецкімі рухамі (беларускім, польскім, літоўскім, украінскім і іншымі), але і памяццю аб іх" – у кантэксце апошніх знішчэнняў могілак Арміі Краёвай нагадвае "Haradzienski" і працягвае:
"Многіх нацыянальных антысавецкіх змагароў камуністы не проста забівалі, але наўмысна пакідалі іх целы ў невядомых месцах, каб не ствараліся месцы памяці".
А таксама звяртае ўвагу на звязаную з гэтым ідэалагізацыю саветамі публічнай прасторы рознымі савецкімі помнікамі (у тым ліку чырвонай арміі), нагадвае пра нядаўнюю справу вакол беларускага вызвольнага антысавецкага змагара Яўгена Жыхара і падсумоўвае, што лукашэнкаўскія дзеянні можна палічыць "агульнай барацьбой русского мира супраць усяго, што не ўпісваецца ў (пра)расейскія наратывы".
Мая краіна Беларусь