❗️Верагодна, загінулі яшчэ тры беларусы з палка Каліноўскага
Як паведамляе прэс-служба палка, падчас бою 26 чэрвеня хутчэй за ўсё загінулі Васіль «Сябро» Парфенкоў і Вадзім «Папік» Шатроў. А Васіль «Атам» Грудовік атрымаў раненне, несумеснае з жыццём. У палка няма цел ніводнага з гэтых байцоў, таму гэтая інфармацыя неканчатковая.
Раней стала вядома, што загінуў Іван «Брэст» Марчук, а Сяргей «Клешч» Дзёгцеў і Ян «Тромблі» Дзюрбейка былі ўзяты ў палон.
Мая краіна Беларусь