«Сам сабе гаспадар» — маніфест беларуса!
Святлана Ціханоўская і яе каманда запісалі кранальны зварот да ўсіх беларусаў. Абавязкова паглядзіце і перашліце відэа ўсім знаёмым!
«Ты беларус, сам сабе гаспадар. Ты ведаеш дабрыню, працавітасць і павагу, ведаеш, як любіць сваю краіну. Ты беларус, нашчадак Скарыны, Шагала і Быкава. Ты ўсё можаш сам…
Табе не патрэбны міністры і прэзідэнты, каб існаваць, каб знайсці свой шлях. Ад іх патрэбна, каб яны рабілі сваю справу і не перашкаджалі табе рабіць сваю, не лезлі ў твой двор. І хай яшчэ не лезуць у падлік выбараў, суды і прыватны бізнэс…
Незалежнасць тваёй краіны не ў партфелях і палацах і, тым больш, не ў руках тых, хто казаў: Не высоўвайся. Мы ёсць адно ў аднаго. Мы існуем. Мы самі вырашым, як жыць з суседзямі і ў якія саюзы ўступаць. У нас ёсць наша родная краіна і яна завецца Беларусь».
Мая краіна Беларусь