🤍Трошкі прыгажосці вам перад сном
Фатограф з Харкава зрабіў фантастычныя начныя фота горада:
«З-за вагнёў вулічнага асвятлення, святла з вакон, рэкламных вывесак, аўтамабільных фар, неба ў горадзе не бывае напоўненае зоркамі. Гэта называецца светлавым забруджваннем.
У Харкаве дзейнічае рэжым светламаскіроўкі і каменданцкая гадзіна. Вулічнае асвятленне не ўключаецца, грамадзян просяць не ўключаць святло ў вокнах, машын амаль няма. Таму ў ясную бязмесячную ноч можна пабачыць не толькі тысячы зорак, але і нават воблачную паласу Млечнага Шляху, якая цягнецца амаль праз усё неба».
Яшчэ больш неверагодных здымкаў у нашым інстаграме!