🕯Памерла бабуля Франака Вячорка Аляўціна Вячорка
Аляўціна – філёляг паводле адукацыі, выкладчыца беларускай і расейскай моваў, у Берасьці працавала школьнай настаўніцай, пазьней у Менску літаратурным рэдактарам. Да 2002 году — вядучы рэдактар у выдавецтве "Беларусь". Была сярод іншага рэдактаркай матэрыялаў сэсіяў парлямэнту, перакладаў на беларускую мову сусьветнай клясыкі, папулярных дзіцячых кніг Анатоля Клышкі. На працягу многіх год актыўна дапамагала Таварыству беларускай мовы і беларускім газэтам.
Рэдакцыя МКБ выказвае спачуванні родным і блізкім спадарыні Аляўціны. Развітанне адбудзецца ў аўторак, 28 чэрвеня.Мая краіна Беларусь