🔥 Астрожскі і Каліноўскі ў Кіеве супраць маскавітаў
Коратка тлумачым сімвалізм кіеўскага перайменавання вуліцы Маскоўскай на князёў Астрожскіх і вуліцы Бресцкай або Астраханскай на вуліцу Кастуся Каліноўскага.
⚔️ Род Астрожскіх быў вельмі вядомы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Адным з яго найбольш вядомых прадстаўнікоў стаў Канстанцін Астрожскі – вялікі гетман літоўскі, які перамог у шматлікіх бітваў, у тым ліку ў славутай бітве пад Воршай, дзе літоўска-польскія сілы перамаглі ў 1514 годзе больш лічэбныя сілы маскавітаў. Менавіта ў гонар гэтай бітвы, 8 верасня адзначаецца як "Дзень беларускай вайсковай славы".
⚔️ Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі, больш вядомы як Кастусь – беларускі нацыянальны герой, адзін з кіраўнікоў антырасійскага вызвольнага паўстання 1863-64 гг. Гэты дзеяч шмат чым пазітыўна запісаўся на старонках нашай гісторыі, а думкі Каліноўскага актуальныя па сённяшні дзень, у тым ліку:
"Бо я табе з-пад шeбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе"