🎹 Беларускі музыка Канстанцін Гарачы быў вымушаны ўцякаць з Беларусі і ўжо два гады жыве ва Украіне. Калі пачалася поўнамаштабная вайна, Канстанцін хацеў запісацца ў тэрабарону, але як беларусу яму адмовілі.
🎷 Аднак Гарачы вырашыў дапамагаць іншым спосабам. Такім чынам у Львове далучыўся да джазавага атрада "Джазоўцы" – гэта аб'яднанне музыкаў, якія заробленыя на дабрачынных канцэртах грошы ахвяруюць батальёну "Азоў".