Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
Памятаеце, мы зрабілі апытанку наконт беларускага пратэсту? Нам у чат-бот @MKBelBot прыляцела меркаваньне нашага чытача: 💌 Хачу падзяліцца сваімі думкамі аб барацьбе беларусаў за сваю свабоду. Цяпер для нас няпросты час. Будзем шчырыя, гэта доўжыцца вельмі даўно, з падзелаў Рэчы Паспалітай. Менавіта з гэтай даты нам не даюць жыць вольна, як гэтага мы жадаем самі. І не дае нам гэта рабіць Масква. Іх імперская палітыка занявольвае многім нацыі і па беларусам праходзілі мноства разоў з іх русіфікацыяй, расстрэлам інтэлегенцыі, навязваннем сваёй веры (у якой цар роўны Богу). І мы павінны разумець, хто наш вораг і чаго ён дамагаецца. А галоўная ягоная мэта – гэта генацыд і этнацыд беларусаў як нацыі. Менавіта гэта яны і робяць ва Ўкраіне. У іх не атрымалася падпарадкаваць украінцаў і яны пайшлі на іх вайной, спрабуючы фізічна іх знішчыць за непакорлівасць. Сітуацыя не з найлепшых. І чуць ад некаторых палітыкаў, што гэта не нашая вайна вельмі дзіўна. Бо і беларусы, і ўкраінцы змагаюцца з адным ворагам, як рабілі гэта шмат разоў у гісторыі. Так што гэта і нашая вайна таксама. За нашу і вашую свабоду. І трэба падзякаваць тым беларусам, якія адстойваюць гонар нашай нацыі праліваючы кроў за свабоду ва Украіне. Добрыя навіны ў тым, што як Масква не імкнецца ўвесь гэты час сцерці нас з зямлі, мы ёсць і мы змагаемся ўжо з гэтым неверагодная колькасць гадоў. Будзь то ВКЛ, Рэчы Паспалітая ці пастаянныя паўстанні супраць Масквы. Цяпер пра тое, што кожны беларус можа зрабіць для свабоды і незалежнасці, калі вы баіцеся браць удзел у актыўным супрацьстаянні супраць рэжыму. Галоўнае зараз - гэта ўсведамляць нашу нацыянальную ідэнтычнасць. Вучыце сваю мову, чытайце кнігі беларускіх пісьменнікаў, вучыце сваю гісторыю, ганарыцеся тым, што вы беларусы, у нас ёсць шмат прычын для гэтага. І гэта тое, што можа зрабіць кожны. Абавязак любога грамадзяніна ведаць сваю гісторыю і мову. Толькі так мы станем нацыяй, адказнасьць ляжыць на кожным з нас. Ёсць добрая кніга Дзяружынскага “Забытая Беларусь”, яна дапаможа разабрацца ў тым, хто вы ёсць. (І яна да гэтага часу прадаецца ў крамах або яе можна бясплатна спампаваць). Падводзячы вынік. Мы абавязаны захаваць нашу нацыянальнасьць для нашых нашчадкаў. А свабода прыйдзе, калі беларусы ўсведамляюць, хто яны і дзе іхнія карані. Тады будзе завошта змагацца. Спачатку дзяржаўнасць (якая ў нас ёсць), потым нацыянальная ідэя, пасля свабода. Жыве Беларусь і слава Украіне! ⁉️ Згодныя? Не? Выказвайцеся ў каментарах! 👇