🇩🇰✊ Галоўная дацкая газета Politiken прысьвяціла нумар Беларусі!
І нездарма, бо ў гэтыя дні ў Даніі адбываецца шэраг мерапрыемстваў з удзелам беларускай дыяспары Даніі ды беларусаў з усяго сьвету: распавесьці пра наш народ і нашую культуру у Данію завіталі Маргарыта Ляўчук, Андрэй Стрыжак, Аляксандр Чахоўскі ды Тацьцяна Хоміч.
На палітычным узроўні таксама адбудуцца сустрэчы. Напрыклад, Ціханоўская сустрэнецца з міністрам замежных справаў Даніі, дэпутатамі парлямэнту, выступіць на Капенгагенскім саміце дэмакратыі, дзе адбудзецца сустрэча Ціханоўскай з былым прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам.
Мая Краіна Беларусь | Напісаць нам