Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
Два гады таму быў арыштаваны беларускі палітык Мікалай Статкевіч. Дзеяч, які працуе на карысць Беларусі яшчэ з пачатку 1990-х гадоў і не першы раз апынуўся ў ролі палітвязня. Вашай увазе фрагмент яго ліста, які месяц таму ён напісаў з вязніцы: "Украінская дзяржава здолела вырашыць грунтоўную задачу – выхаванне нацыі. Калі казаць карацей, то настаўнікі ўкраінскай мовы і гісторыі свае задачы, з большага, вырашылі. Бо менавіта нацыянальная мова і нацыянальная версія ўласнай гісторыі фармуюць патрыятызм. І ўкраінскі патрыятызм апынуўся дастаткова масавым і моцным, каб пераадолець распад дзяржавы і арміі ў 2014 годзе, каб спыніць расійскі напад зараз" "Я ўжо цытаваў гэтую фразу Чэрчыля: «Нацыянальная мова і гісторыя абараняюць дзяржаву лепей, чым любое войска». Магу толькі дадаць, што палітыка звужэння сфераў прымянення нацыянальнай мовы, замоўчванне нацыянальнай гісторыі – гэта палітыка дзяржаўнай здрады. Заўсёды так лічыў".