Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

4 года назад
Открыть в
«У мяне рак» — Кацярына Ваданосава распавяла пра сваю хваробу. «Што ж, як змагарка са стажам, пачынаю новае змаганне. На гэты раз, праўда, індывідуальнае, з дапамогай дактароў. Вельмі хочацца ўбачыць, якімі вырастуць мае дзеці. І вярнуцца дадому, на Радзіму. Але на сённяшні момант я радая, што апынулася ў Польшчы: калі я з'язджала з Беларусі 10 месяцаў таму, то ўжо мела новаўтварэнні і штосьці накшталт лактацыі без цяжарнасці, але тады дактары сказалі, што ўсё нармас, і каб я не парылася. Тут не так. І стаўленне, і хуткасць дыягностыкі зусім іншыя». Кацярына — не толькі выбітная спявачка, а яшчэ паэтка, мультыінструменталістка, мастачка, майстарка вышыўкі і народных строяў, каліграфка, рэстаўратарка, акторка і тэлевядоўца! Пасля жніўня-2020 яна сыйшла з Беларусь-3, а потым праз пераслед вымушана была пакінуць Беларусь, а пасля вайны — і Украіну. Падтрымайце яе ў каментарах!