"А ўсё антысавецкае ў сённяшняй Беларусі лічыцца і антыбеларускім…"
Геральдыст і былы супрацоўнік Мінабароны Віктар Ляхар, якога кнігу нядаўна лукашэнкаўцы прызналі экстрэмісцкай, у інтэрв'ю распавёў пра стан у УС РБ:
"Тыя ж начальнічкі, якія сюды прыехалі з іншай краіны, культывавалі тут тэзіс, што Беларусь – гэта часовае непаразуменне, што тут Расія. Маўляў, Ляхар, ты са сваімі нацыяналістычнымі, фашысцкімі, экстрэмісцкімі і іншымі там Пагонямі, арнаментамі – заткніся! (...) Проста людзі з наратывам «СССР і Расія – наперад!» казалі пра ўсё бел-чырвона-белае, вершніка, шасціканцовы крыж: «Божачкі, гэта што? А дзе балалайка, лапці, дзе нашае? Навошта ты прыдумваеш гэтую «пальшчызну?»"
Артыкул зʼяўляецца чарговым пацверджаннем, што трэба ствараць новую, сапраўды беларускую армію, якая будзе спасылацца на беларускія гістарычныя традыцыі, а не савецка-расійскія нічым лукашэнкаўская.