Каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення пералічыла 1500 еўра на падтрымку палітзняволеных у рамках анлайн-марафона “Нам не ўсё адно!”
Мы запрашаем усіх падтрымаць палітычных зняволеных і іх сем’і проста зараз і далучыцца данатам да марафона салідарнасці!
Таксама нагадваем, што НАУ праводзіць дабрачынны аўкцыён, грошы з якога таксама пойдуць на рахунак дапамогі палітвязням і іх родным.