За год свае прадстаўніцтвы і бізнесы на тэрыторыі Беларусі закрылі 95 замежных кампаній
У іх ліку IKEA Supply, SC Johnson, Colgate-Palmolive, Hitachi Energy, Electrolux, SSAB і практычна ўсе прадстаўніцтвы ўкраінскіх кампаній.
У 2022-м на мяжы былі затрыманыя 52 беларусы, якія вярталіся дадому
Як паведамляе тэлеграм-канал Дзяржпагранкамітэта, іх «падазраюць у экстрэмісцкай дзейнасці». З апублікаванай інфармацыі вынікае, што затрыманне адбывалася на мяжы «пры спробе ўезду ў Беларусь».
Святлана Ціханоўская: «Сябры, я ведаю, што змененыя словы Каліноўскага ў маім выступе выклікалі абурэнне. У арыгінале цытата гучыць так: «Бо я табе з-пад шeбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе». Я прызнаю, што менавіта так павінны цытавацца яго словы.
Гэтае пасланне Каліноўскага актуальнае і сёння: беларусы тады зажывуць шчасліва, калі над імі не будзе чужой акупацыйнай улады. А пад чужой уладай маецца на ўвазе і Лукашэнка, і Расія, якая спрабуе знішчыць нашу дзяржаўнасць.
І я хачу паўтарыць тое, што паўтараю ўжо практычна год: Расія – агрэсар, Лукашэнка і Пуцін – ваенныя злачынцы».
«Яшчэ прыйдзе час, калі ўсе людзі ўбачаць, хто такі Мікола Дзядок!»
✍️ Ганна Ермаковіч
800 дзён утрымліваецца за кратамі актывіст анархічнага руху, журналіст «Новага Часу», палітвязень Мікалай Дзядок. Мы паразмаўлялі з яго татам, спадаром Аляксандрам, у дзень, калі сын патэлефанаваў яму з турмы.
Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
КДБ Беларусі захапіла і ўтрымлівае ў заложніках непаўналетняга роднага брата адміністратара @belzhd_live.
Яны выставілі патрабаванне выдаліць Telegram-канал і спыніць дзейнасць.
«Мы не можам і не маем права не змагацца за свой дом». Ціханоўскаявыступіла з прамовай у гонар пачатку паўстання Каліноўскага
Сёння ў гадавіну пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага Святлана Ціханоўская наведала могілкі Росы, дзе пахаваныя героі паўстання Кастуся Каліноўскага, і выступіла з прамовай.
«Каліноўскі, які кіраваў паўстаннем на тэрыторыі Беларусі, ёміста сфармуляваў нацыянальную ідэю Беларусі: толькі тады народзе зажывеш шчасліва, калі над табой не будзе чужой улады.
Бо нам, беларусам, не трэба чужога. Проста дайце нам быць гаспадарамі ў сваёй краіне. Мы хочам будаваць Беларусь свабоднай і незалежнай дзяржавай, і імя Кастуся Каліноўскага працягвае натхняць нас у гэтай справе.
У Мінску мы з сям'ёй жылі ў раёне вуліцы Каліноўскага і часта там гулялі. Тады мае дзеці былі яшчэ маленькія і не ведалі, чым знакаміты Каліноўскі. Але нядаўна я распавяла старэйшаму гэтую гісторыю – пра тое, як адзін маленькі, але вольны душой чалавек змог запаліць іскру народа, каб паўстаць супраць вялікага зла. Нават калі ён трапіў за краты – ён не здаўся і заставаўся вольным чалавекам. «Ён такі ж, як наш тата!» – сказаў мой сын.
Я думаю, у кожнай беларускай сям'і ёсць свой Каліноўскі – той, хто дае вам сілы на барацьбу і не дае спыніцца, нават калі здаецца, што ўжо няма надзеі. І нягледзячы на тое, што трагічная гісторыя паўтараецца, і сёння нашыя народы зноў вымушаныя супрацьстаяць вялізнай імперыі, – я ведаю, што мы пераможам. Ведаю, што ўсе мы вернемся дадому. І ведаю, што Беларусь у хуткім часе вернецца ў Еўрапейскую сям'ю, якой належыць гістарычна.
За нашу і вашу свабоду!»
Сфера торговли - одна из наиболее пострадавших от санкций, из которой постепенно уходят люди. Мы видим короткий всплеск нанятых осенью, но это — короткое сезонное увеличение, связанное с тем, что надо было продать собранный урожай.
При этом оптовая торговля продолжает терять кадры, а розница немного наращивает, что легко можно объяснить. Оптовые базы теряют иностранных поставщиков, в то время как розница остается более актуальной, даже не смотря на то, что ассортимент на полках магазинов заметно редеет.
Польшча прапануе падарожны дакумент беларусам, якія страцілі пашпарт
18 студзеня адбылася чарговая сустрэча працоўнай групы ў МУС Польшчы з удзелам дарадцы Рыхтэр, прадстаўніцы ЦБС Дабравольскай і юрыста НАУ Праскаловіча. На сустрэчы ўздымалі пытанні пра змены ў заканадаўстве РБ па пазбаўленні грамадзянства.
Намеснік міністра ўнутраных спраў Градзецкі запэўніў, што польскія ўлады не будуць прызнаваць рашэнне Лукашэнкі аб пазбаўленні грамадзянства. Для Польшчы яны застануцца грамадзянамі Беларусі. Гэтую пазіцыю МУС дашле Еўракамісіі і краінам ЕС.
Каб вырашыць праблему пашпарта, МУС прапануе грамадзянам Беларусі карыстацца польскім падарожным дакументам. Узор дакумента прадстаўлены МУС на сустрэчы. Беларусы, якія атрымалі часовы ВНЖ на падставе гуманітарнай візы, з 1 студзеня могуць атрымаць такі дакумент.
Абмеркавалі праблемы згубленых пашпартоў і са скончаным тэрмінам дзеяння – прапанавана пашырыць кола беларусаў, якія могуць атрымаць новы падарожны дакумент.
Пра наступныя крокі – у ЦБС.
Светлана Тихановская с программным заявлением в Давосе: «Беларусь будет частью европейской экономики»
19 января национальный лидер и глава Объединенного Переходного Кабинета представила в Давосе видение развития беларусской экономики и бизнеса. Главное из ее выступления:
— «Беларусь всегда будет частью европейской экономики. Когда в нашей стране произойдут демократические изменения, страны Европейской экономической зоны станут нашими основными партнерами в торговле и инвестициях».
— «Мы не боимся экономических вызовов, с которыми столкнется новая Беларусь. Мы уже знаем, что делать, чтобы их преодолеть:
• Нам придется много работать, чтобы снять санкции с Беларуси.
• Мы начнем реформы для либерализации, стимулирования частного сектора и зеленой экономики, привлечения иностранных инвестиций.
• Мы будем стремиться к либерализации внешней торговли, подписывая соглашения о зоне свободной торговли с ключевыми партнерами, в том числе с ЕС.
• Многие государственные предприятия будут приватизированы, в некоторых произойдут серьезные изменения в руководстве.
• Мы начнем глубокие институциональные реформы, включая судебную реформу, реформу образования и реформу государственного управления».
— «Я призываю власти других стран принимать у себя беларусских предпринимателей. Международные компании — нанимать беларусов в качестве сотрудников. Я призываю помочь в решении ключевых проблем беларусского бизнеса. Их как минимум три:
– проблемы с получением виз и ВНЖ как для беларусских предпринимателей, так и для сотрудников и их семьей;
– сложности при открытии и ведении банковских счетов;
– тяжелый доступ к финансам и инвестициям из-за отсутствия кредитной истории».
— «Я призываю вас оборвать любые связи с бизнесами и людьми, лояльными Лукашенко, и создавать связи с честными бизнесами демократической Беларуси».
Полный текст выступления Светланы Тихановской здесь: https://tsikhanouskaya.org/ru/events/news/ccd04cc93378a73.html
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з прэзідэнтам Швейцарскай Нацыянальнай Рады Марцінам Кандзінасам прапанавала Швейцарыі дапамагчы ў арганізацыі перамоваў па вызваленні палітвязняў.
Улады Мінска збіраюць інфармацыю аб украінцах, якія працуюць у дзяржструктурах.
Мінгарвыканкам разаслаў у падпарадкаваныя структуры патрабаванне прадставіць інфармацыю аб супрацоўніках-украінцах «незалежна ад даты пераезду ў Рэспубліку Беларусь».
❗️УВАГА❗️ дэзінфармацыя аб плане «Перамога» распаўсюджваецца сярод карыстальнікаў Telegram
Рассылаецца інфармацыя з прапановай пацвердзіць сваю гатоўнасць удзельнічаць у плане «Перамога», адправіць адпаведнае паведамленне на несапраўдны акаўнт.
Не пераходзьце ні па якіх спасылках у такім паведамленні, не адпраўляйце ніякіх паведамленняў у адказ, заблакуйце акаўнт, з якога яно прыйшло.
Уся афіцыйная інфармацыя знаходзіцца выключна:
- у арыгінальным чат-боце плана «Перамога» t.me/plan_peramoga_bot
- у канале BYPOL t.me/by_pol
- у канале Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі t.me/CabinetBelarus@CabinetBelarus
Сёння Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў швейцарскім Давосе, дзе ўдзельнічае ў Сусветным эканамічным форуме. У гэтым відэа яна распавядае пра форум: што агучвае на сваіх выступах, што патрэбна Беларусі і беларусам, якой можа быць міжнародная кааліцыя ў падтрымку Беларусі, якой яна бачыць Беларусь пасля пераменаў.
У Пружанах з учарашняга дня няма вады. У горадзе ўстаноўлена 37 біяпрыбіральняў і ў 11 кропак падвозяць цыстэрны з вадой. У Пружанах жыве каля 20 000 чалавек.
Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета арганізуе канферэнцыю па беларускай кніжнай справе, якая мусіць стаць устаноўчым сходам па заснаванні Інстытута беларускай кнігі
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык, Беларускі ПЭН-цэнтр, грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!», платформа «Інбелкульт 2.0» запрашаюць на канферэнцыю «Інстытут беларускай кнігі: мары аб будучыні», якая адбудзецца ў Варшаве 21 студзеня.
Ва ўмовах бесперапыннай барацьбы рэжыму супраць беларускай кнігі, калі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» уносяцца ўсё новыя і новыя беларускія мастацкія і гістарычныя выданні, канферэнцыя стане пляцоўкай для пошуку якасна новых рашэнняў па захаванні і развіцці беларускай кніжнай справы як базавага элемента нацыянальнай культуры.
Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць актуальныя пытанні распаўсюду беларускай кнігі, прэзентацыі яе на міжнароднай арэне, фарміраванні беларускага кніжнага рынку. Для сістэмнага вырашэння гэтых пытанняў удзельнікі абмяркуюць магчымасць заснавання спецыяльнай установы — Інстытута беларускай кнігі.
Канферэнцыя пройдзе ў гібрыдным фармаце. Для ўдзелу ў якасці арганізатара дыскусіі ці круглага стала, выступоўцы або слухача неабходна прайсці рэгістрацыю. Сувязь з арганізатарамі мерапрыемства: [email protected]@CabinetBelarus