Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

4 года назад
Открыть в
Чым павінны займацца беларусы ў Кантактнай групе па супрацоўніцтве паміж Радай Еўропы і Беларуссю? Збіраем вашыя прапановы У 2022 годзе рашэннем Камітэта Міністраў Рады Еўропы была створаная Кантактная група па супрацоўніцтве паміж Радай Еўропы і Беларуссю. Падрабязней пра тое, як яна працуе і для чаго патрэбная па спасылцы: https://t.me/tsikhanouskaya/2923. У склад групы ўвайшлі прадстаўнікі і прадстаўніцы дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Кантактная група будзе дзейнічаць на прынцыпах празрыстасці ва ўзаемадзеянні з шырокім колам грамадскіх ініцыятываў Беларусі. Кантактнай групай ужо вызначаныя магчымыя тэмы супрацоўніцтва з Радай Еўропы. У вас ёсць магчымасць ацаніць актуальнасць гэтых тэмаў, прапанаваць як канкрэтныя дзеянні па пазначаных кірунках, так і дадатковыя тэмы, якія вам падаюцца важнымі. Пераходзьце па спасылцы і выбірайце задачы для кантактнай групы: https://cutt.ly/A12wWJ2.