Святлана Ціханоўская з працоўным візітам у Канадзе: дамова з Парашэнкам, рыштунак для добраахвотнікаў, спіс прапановаў для кангрэсменаў ЗША
У першыя дні яна выступіла на пленарнай дыскусіі Форуму па бяспецы, дзе адзначыла важнасць працы незалежных медыяў і звярнулася да Google i Facebook з заклікам дапамагчы актывістам і журналістам, якія супрацьстаяць рэжымнай машыне.
Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з Пятром Парашэнкам. Падчас сустрэчы ўкраінскі экс-прэзідэнт распавёў пра чаканні Украіны ад дэмакратычных сілаў. Яны дамовіліся каардынаваць працу ў інфармацыйнай прасторы, а таксама шукаць магчымасці падтрымкі для беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку вырашыць пытанні праз Вярхоўную раду пра іх легалізацыю, кампенсацыі для параненых і для сем'яў ахвяраў.
📍З кім яшчэ сустрэлася і пра што дамовілася Святлана Ціханоўская?
– З міністрамі абароны Нідэрландаў і Канады абмеркавалі падтрымку суверэнітэта Беларусі і перадачу цёплай формы, медыцынскага абсталявання і іншага рыштунку, якія могуць быць перададзеныя…