Обложка канала

Усы Лукашенко

Самые популярные Усы в Беларуси - Лучший политический юмор, видео и новости

Усы Лукашенко

3 года назад
Открыть в
👌 Праект «Мая Краіна Беларусь» сьвяткуе юбілей! Цяжка ўявіць, але ажно 10 год таму 4 жніўня на прасторы тады яшчэ сацыяльнай сетцы VK (пры Паўле Дураве) зьявіўся на сьвет беларускамоўны праект для беларусаў «Мая Краіна Беларусь». На наступны дзень – 5 жніўня 2013-га году – выйшла нашая першая публікацыя. Таму менавіта 5 жніўня мы – прадстаўнікі супольнасьці МКБ – ладзім сустрэчу нашых падпісантаў. Абмяркуем важныя пытаньні, пагаворым з цікавымі гасьцямі, пабавімся ў конкурсы ды паслухаем цудоўную беларускую музыку! Сюрпрызаў будзе багата, адзін зь іх – спойлер! – прэзэнтацыя новага беларускамоўнага праекту ад МКБ! Калі: 05.08.2023 Дзе: Варшава ў Музэі Вольнай Беларусі па адрасе Foksal 11 Як доўга: з 15-й да апошняга падпісанта! Уваход вольны, але па папярэдняй рэгістрацыі. Не сілай, а розумам! 👌 Мая Краіна Беларусь Telegram | Instagram | TikTok