👌 Праект «Мая Краіна Беларусь» сьвяткуе юбілей!
Цяжка ўявіць, але ажно 10 год таму 4 жніўня на прасторы тады яшчэ сацыяльнай сетцы VK (пры Паўле Дураве) зьявіўся на сьвет беларускамоўны праект для беларусаў «Мая Краіна Беларусь».
На наступны дзень – 5 жніўня 2013-га году – выйшла нашая першая публікацыя.
Таму менавіта 5 жніўня мы – прадстаўнікі супольнасьці МКБ – ладзім сустрэчу нашых падпісантаў. Абмяркуем важныя пытаньні, пагаворым з цікавымі гасьцямі, пабавімся ў конкурсы ды паслухаем цудоўную беларускую музыку!
Сюрпрызаў будзе багата, адзін зь іх – спойлер! – прэзэнтацыя новага беларускамоўнага праекту ад МКБ!
Калі: 05.08.2023
Дзе: Варшава ў Музэі Вольнай Беларусі па адрасе Foksal 11
Як доўга: з 15-й да апошняга падпісанта!
Уваход вольны, але па папярэдняй рэгістрацыі.
Не сілай, а розумам!
👌 Мая Краіна Беларусь
Telegram | Instagram | TikTok