Беларусь – у сэрцы, у думках, у дзеяннях. Усё жыццё. Так было для Міраслава Лазоўскага. Да апошняга дыхання, якое абарвалася 16 траўня 2023 у Бахмуце. Але і там ён апынуўся, каб бараніць не толькі Украіну, але і будучыню вольнай Беларусі.
Сёння ячшэ многія не асэнсоўваюць, наколькі велізарны ўнёсак Мірыка ў беларускі нацыянальны рух: сваю справу ён рабіў грунтоўна, маштабна і непублічна. Праз асабісты грамадскі актывізм, праз прымяненне сваіх невычэрпных ведаў па гісторыі для выхавання моладзі, праз свае здольнасці маляваць і распавядаць.
Міраслаў Лазоўскі назаўжды застанецца эталонам лідэра, маральным аўтарытэтам, сімвалам супраціву і «Белага Легіёну», надзейным, незаменным сябрам, паплечнікам і настаўнікам.
Прэм'ера фільма адбываецца 27 ліпеня, у Дзень незалежнасці Беларусі, за якую ўсё жыццё змагаўся Міраслаў Лазоўскі.
Шчырыя спачуванні родным і блізкім Міраслава Лазоўскага.
Альянс раследвальнікаў Беларусі, як і дзесяткі іншых асоб дапамагалі ў стварэнні фільма, каб ушанаваць памяць вялікай душы чалавека.
Таймкоды:
00:00 - пачатак
02:19 - стварэнне Белага Легіёна
16:56 - арышт па «Справе патрыёта» ў 2017 годзе
33:51 - вайна ва Украіне
42:27 - Бахмут - месца смерці
Глядзіце папярэднія выпускі:
📍 Цяпер ДАПАМОГА ПАТРЭБНА ёй: вялізны склад для гуманітаркі пад пагрозай | Алена Partyzanka Маркевіч https://youtu.be/OfNYCBMJIoU
📍 Яны гвалцяць НАШЫХ дзяцей: супрацоўнікі КДБ, МУС, пракуратуры па-за законам https://youtu.be/rmQESmAMfpE
📍 Таямніца нявесткі Лукашэнкі: чаму Ганна Сялук хавае свайго бацьку? https://youtu.be/fN_XPGfelT8
#Лазоўскі #АльянсРасследавальнікаў