Салют, сябры! Сёння абмяркоўваем набалелае пытанне — беларускую мову і калі мы ўжо ўсе пачнем размаўляць на ёй. Якія падзеі прымусяць беларусаў перайсці на беларускую мову, калі вайна не прымусіла? Размаўляць на расейскай мове — гэта здрада ці не здрада? Пачынаць з трасянкі — сорамна ці нармалёва?
Абмяркоўвалі моўных фашыстаў і чаму некаторыя не пушчаюць у закрыты клуб беларускай мовы, па якой методзе знішчалі беларускую мову, што рабіць з расейскай, скандал Мелказёрава і чаму Лявончык больш не пойдзе на Белсат. Марыя пагадзілася заступіцца перад выкшталцонымі лінгвістамі за ўсіх, хто яшчэ кепска размаўляе.
Журналіст Мікіта Мелказёраў, пісьменніца Марыя Мартысевіч і заснавальнік By_help Аляксей Лявончык вельмі цікава і дынамічна абмяркоўваюць нашу родненькую.
Паглядзіце і раскажыце, калі ласка: вам таксама не падабаецца? А таксама падпішыцеся на канал — і дзякуй за абмеркаванне мінулага выпуска! ❤️
Мінулы выпуск, аб якім працягваюць спрачацца да гэтага часу, — тут.