Да Дню народнага адзінства Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь арганізавала для ўсіх устаноў адукацыі тэматычны дыктант
На базе Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта дыктант пісалі Міністр адукацыі Андрэй Іванец і прадстаўнікі Маладзежнага парламента. Далучыліся да акцыі і студэнту БГУ, БНТУ, БДУІР, БДЭУ.
Дыктоўка па тэме Дня народнага адзінства пачынае тыдзень роднай мовы. Міністэрства адукацыі падрыхтавала план мерапрыемстваў на кожны дзень тыдню, у тым ліку акцыі для моладзі, сустрэчы са знакамітымі пісьменнікамі, чытанне вершаў, квэсты.