Обложка канала

Варшава 36.6

4858 @warsaw366

Гайды по переезду в Польшу, советы по Варшаве

Варшава 36.6

3 года назад
Открыть в
Этот пост про «злачные» места Варшавы написал наш читатель. Если вы такие же котики, то присылайте тоже чонить интересное. Калі засумавалі па атмасферы Бара 42 на Бядулі ці культаваму "Цэнтральнаму”, то гэтая падборка для вас. 🔘Bar kawowy Przy Kaśce Невялікая скрыначка з тыгровымі франкамi і вялікімі раслінамі на падваконнях. Тут нават здымаў кліп польскі рэпер Sokół на песню “Poczekalnia dusz”. У меню — перогі і фасолька па-брэтоньску. Прымаюць толькі наяўныя. 🔘Paragraf Невялікае памяшканне насупраць раённага суда ў Варшаве. Па легендзе, сюды любілі прыходзіць юрысты паабедаць варанымі сасіскамі. Але зараз з ежы толькі снэкі, а барнае меню вылучаецца вялікай колькасцю піў, нават крафтавых. Тут усё яшчэ ёсць зал, дзе можна курыць. 🔘Amatorska Кавярня, якая нагадвае мінскі «Акварыум», што знаходзіўся ў «Цэнтральным». Але гэтая кнайпка мае куды больш даўнюю гісторыю, бо адкрылася пасля 2 сусветнай вайны. Тут лёгка сустрэць маладых студэнтаў, вядомых палітыкаў і журналістаў, а таксама пажылых пастаяльцаў, якія не здраджваюць любімаму бару яшчэ з часоў камуністычнай Польшчы. Кошты дэмакратычныя. Піва з крана можна выпіць за 10 злотых, шот Ягера за 12, а абеды тут не горшыя, чым у барах млечных.  🔘Bar kawowy Piotruś Культавы канкурэнт «Аматорскай» знаходзіцца блізка да Пальмы і існуе з 1958. Ёсць стэрыатып, што ў адрозненні ад «левай» Аматорскай, Piotruś збірае прыхільнікаў «правых» поглядаў. У бары ёсць свой музей, дзе можна пабачыць вітрыну з кнігамі Марэка Навакоўскага — бар быў адным з любімых месцаў пісьменніка, а на сцяне бара — рукапіс тэксту песні "Sen o Warsawie" Гашыньскага. 🔘In Side. Pub Месца, што схавана ў Варшаве як смерць Кашчэя. Каб яго знайсці, трэба ўвайсці ў арку на Новым Свеце, а потым — у іншую арку вялікага шэрага будынка. Тут таннае піва, панкаўская атмасфера і нават можна паставіць песню ў музычным аўтамаце. Менавіта там паўстала ідэя стварэння кінафэсту Bulbamovie. 🔘Pub Przejście У гэтым бары вы сапраўды не хацелі б апынуцца. Тут усё выканана ў горшых традыцыях польскіх вечарын выходнага дня. Затое, калі да вас пачнуць прыставаць падпітыя людзі, то бегчы з бара можна адразу ў два бакі.  🔘Drink bar Тут вы адправіцеся ў падарожжа за Чорнай Жамчужынай. Пад яго высокімі столямі можна разглядаць кучу дзіўных прадметаў дызайну, а за барнай стойкай можна выпіць з мясцовай піраткай.  🔘Cafe Rock and roll grill bar Месца для адчаянных рокераў. Куфлі з півам прыклеіваюцца да сталоў. Інтэр'ер зроблены ў амерыканскім стылі, а ў чацьверг тут можна праспяваць у рок-караоке.