Обложка канала

Tribuna.com Беларусь

19243 @tribuna_by

🏅Главный спортивный телеграм Беларуси. Только самый топчик из топа!

Tribuna.com Беларусь

3 года назад
Открыть в
🆘Дапамога былому палітвязню Аляксею Павядайла Аляксей — трэнер-выкладчык па плаванні ў спартыўнай школе ў Баранавічах. Мужчыну асудзілі да 2 гадоў калоніі за «кактэйль Молатава» ў багажніку аўто. Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 12 снежня 2022 года выйшаў на волю са шклоўскай ПК № 17. Пасля вызвалення палітвязень разам з сям'ёй быў вымушаны з'ехаць у Польшчу, дзе мужчына перанёс аперацыю на калена. На дадзены момант Аляксей на рэабілітацыі і не можа працаваць два месяцы, пры тым, што жонка ў дэкрэце. Для працы трэнерам з дзецьмі разам з рэзюмэ патрабуюць даведку аб несудзімасці з Беларусі, якую немагчыма ўзяць — таму ў працы адмаўляюць. Аляксей просіць аб падтрымцы на першы час: у выглядзе харчавання, рэчаў першай неабходнасці, дзіцячых рэчаў для хлопчыка 5 гадоў і дзяўчынкі 3 гадоў або сродкаў на аплату арэнды жылля і дзіцячага садка. Падтрымаць мужчыну фінансава на hutka.help