Ёсць адчуванне, што мы яшчэ доўга будзем атрымліваць асалоду ад кантэнта з Fundacja Tutaka💛
Пост з разважаннямi з'явiўся ў Маляваныча☀️
💥 «Такое бывае толькі ў сне ці ў казках! Столькі сустрэч за два дні ў адным месцы!
Дзіўнае адчуванне, калі людзі, якіх ты сотні разоў бачыў у Ютубе, Інстаграме, Фэйсбуку – раптам выходзяць з віртуальнай рэальнасці ў сапраўднае жыццё. І побач з табой праходзіць (не, хутчэй "праплывае") сапраўдная Каця Ваданосава, танчыць той самы Стрыжак, светяцца абаяльнымі ўсьмешкамі Саша Івулін і Ваня Ганін. І, вядома, па-каралеўску стрыманая, але адначасова простая і ўважлівая Сьвятлана
Але галоўнае, зразумела, не гэта. Галоўнае, што шмат беларусаў сабраліся разам, каб паслухаць музыку, падзяліцца вопытам у розных галінах: ад батлеечнага тэатра да спраў бізнэсу»
📮Сайт |Threads | TikTok | Instagram | Дадатак