Обложка канала

Tribuna.com Беларусь

19243 @tribuna_by

🏅Главный спортивный телеграм Беларуси. Только самый топчик из топа!

Tribuna.com Беларусь

3 года назад
Открыть в
🙌 Вакансія SMM-рэдактара ў YouTube-канале «Жыццё-маліна» У каманду YouTube-шоу «жыццё-маліна» патрабуецца SMM-рэдактар для вядзення супольнасці ў YouTube, а таксама сацыяльных сетак праекта ў TikTok, Facebook. Задачы: – напаўненне суполак праекта «жыццё-маліна» ў сацыяльных сетках жывымі і яркімі пастамі (TikTok, Facebook, супольнасць у YouTube); – пошук і вытворчасць забаўляльнага мэдыякантэнту; – вытворчасць карцінак, мемаў, відэа і іншых відаў кантэнту; - праца з кам'юніці іншых YouTube-праектаў. Ад вас: – разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак: Instagram, TikTok, YouTube. – жаданне развівацца ў SMM; – уменне працаваць з простай графікай і відэа; – жаданне рабіць якасны прадукт для беларусаў; – безумоўна, граматныя беларуская і руская мовы; – несумненна, добрае пачуццё гумару. Для вас: – магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды па SMM і тут жа прымяніць іх на практыцы на вялікую аўдыторыю; – вялікае поле для эксперыментаў; – крэатыўны калектыў, амбітныя задачы; – аддаленая праца; – сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі. ❗️Рэзюмэ дасылайце на [email protected] з тэмай «SMM-рэдактар». 👉 TikTok | SHORTS | YouTube