Обложка канала

Tribuna.com Беларусь

19243 @tribuna_by

🏅Главный спортивный телеграм Беларуси. Только самый топчик из топа!

Tribuna.com Беларусь

3 года назад
Открыть в
🇺🇦 Мы працягваем быць ва Украіне, новы госць кулямётнік палка Каліноўскага Павел «Дзядзька» Шурмей. Гэта былы чалец зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні, які сарваўся з Амерыкі, каб дапамагчы радзіме сваёй жонкі: https://youtu.be/FfYfKJGx6K0 Мы пагутарылі ў цэнтры Кіева: — пра смерць і жыццё, ці мірныя ж людзі - беларусы; — ці ёсць ў нас зброя для Драздоў і каму з каліноўцаў трэба паставіць помнік; — Навошта рабіць басейн з лайном для Азаронка; — шмат пытанняў да Сахашчыка і Ціханоўскай; — і ўвогуле, ці можа на вайне быць жыццё — маліна? 💬 Павінен быць план па вызваленню Беларусі, калі адкрыецца акенца. А гэта акенца можа праз месяц з'явіцца. План ёсць. Чаму таямніча так? Я вам павінен расказаць план, як я родную Ліду буду вызваляць? У мяне ён ёсць, я аб гэтым думаў. Нехта скажа, што дзе тая Ліда, а дзе Украіна. Дык я ўвогуле думаю, што літоўскага боку трэба вызваляць Ліду. 💬 Жонка з жартам паглядзела лайно, якое зрабіла Ксенія Лебедзева пра мяне: «Цікава, што ж яна к табе так няроўна дыхае»? Ну, дык мы потым спытаем у Ксюшы, калі яна будзе вучыцца плаваць з астатнімі «азаронкамі». Думалі з хлопцамі, што сабяром іх усіх у Беларусі, дамо шуфлі ў рукі і хай уласнаруч выкапаюць катлаван, куды выльем тое вадкае лайно, якім прапагандысты любяць паліваць людзей. І так яны будуць у гэтай яме вучыцца плаваць. Хто навучыцца – застанецца жывым, а хто не навучыцца, то прабачце, не надта добра стараліся. Таму няхай Ксенія чакае і вучыцца плаваць. 💬 Калі ты не прымаеш удзел у баявых дзеяннях – зарплата 60 000 грывень, калі ты выязджаеш на нуль і цэлы месяц там знаходзішся – будзе ў два разы болей, 120 000. Больш за грошай забірае рамонт тэхнікі, набыццё спецыяльных прылад. Калі ты не прымаеш удзел у баявых дзеяннях – зарплата ў палку Каліноўскага 60 000 грывень, калі ты выязджаеш на нуль і цэлы месяц там знаходзішся – будзе ў два разы болей, 120 000. Больш за грошай забірае рамонт тэхнікі, набыццё спецыяльных прылад. 💬 Мірным шляхам мы не вырашым сітуацыю ў Беларусі, на жаль, гэта будзе шлях вайсковы. Праз два-тры гады Украіна пераможа ў гэтай вайне, але трэба каб перамога была такая, каб у Расіі працэсы пайшлі, калі ўжо Пуціну, ці хто будзе замест яго, было не да падтрымкі Лукашэнкі. Але вы думаеце, што Лукашэнка проста уцячэ ў Эміраты? А куды дзенуцца ўсе яго сілавікі, рэпрэсіўная сістэма? Ці яны ўсе скажуць: «Ой, вы правыя, прабачце нас», і ўсё — аддалі ўладу мірным шляхам? Мне ў 2020-м запамяталіся словы Караева, які цытаваў Леніна: «Ніхто проста так уладу народу не аддасць». Вось і ўсё. Мы пачынаем, а вы падтрымайце каментаром і падабайкай: https://youtu.be/FfYfKJGx6K0 🔑 Дапамагчы палку Каліноўскага: https://kalinouski.org/support (доступ да сайта ў Беларусі абмежаваны, выкарыстоўвайце VPN)