«Беларусам зараз трэба зрабіць вялікае хатняе заданне, якое яны не рабілі некалькі дзесяцігоддзяў, гэта датычыць і беларускай мовы. Не трэба шмат, можна для пачатку выкарыстоўваць некалькі беларускіх словаў: дзякуй, добры дзень, дабранач, да пабачэння.
Гэта тыя хатнія заданні, якія дапамогуць нам у момант, як з’явіцца акно магчымасцей, зрабіць правільныя крокі. Такім шляхам ішла Эстонія, Літва.
У іх таксама быў перыяд, калі было цяжка і не зразумела, што рабіць далей, але ў патрэбны момант у іх атрымалася адскочыць ад усходняга, як кажа Пазняк, мордара, пабудаваць незалежнасць і тое, што яны маюць цяпер».
👍 Кіраўнік Трыбуны распавеў пра пераход партала на беларускую мовуі чаму важна яе пашыраць: ЧЫТАЦЬ
📮 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак