‼️ Чарговы акт тэрарызму Расійскай імперыі Федэрацыі: ранкам 6 чэрвеня акупанты падарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС ва Украіне.
Маштабы наступстваў катастрофы яшчэ невядомыя, але праз некантралюемы зброс вады, які пачаўся ў выніку падрыву, пачаліся буйныя падтапленні раёнаў Херсонскай вобласці.
Укргідраэнерга паведаміла, што Кахоўская ГЭС знішчана цалкам і аднаўленню не падлягае. Акрамя таго, некантралюемае зніжэнне ўзроўню вады ў вадасховішчы стварае небяспеку для Запарожскай АЭС.
Улады Украіны пачалі эвакуацыю насельніцтва з раёна катастрофы. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі склікаў экстранае пасяджэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны краіны. Вось як ён пракаментаваў расійскі тэракт:
«Расейскія тэрарысты разбурэннем дамбы Кахоўскай ГЭС толькі пацвярджаюць для ўсяго свету, што іх трэба выгнаць з кожнага кутка ўкраінскай зямлі. Ніводнага метра нельга ім пакідаць, бо кожны метр яны выкарыстоўваюць для тэрору. Толькі перамога Украіны верне бяспеку. І гэтая перамога будзе. Ні вадой, ні ракетамі, ні чым заўгодна тэрарыстам не атрымаецца спыніць Украіну»
📮 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак