Обложка канала

Tribuna.com Беларусь

19243 @tribuna_by

🏅Главный спортивный телеграм Беларуси. Только самый топчик из топа!

Tribuna.com Беларусь

3 года назад
Открыть в
✝️ Новая «маліна» са святаром Аляксандрам Кухтай, які вядзе YouTube-канал «Бацюшка адкажа» пра праваслаўную веру на 47 тысяч падпісчыкаў. Мы пагаварылі пра тое, ці ёсць бог, ці можа быць дараваны Лукашэнка і навошта мітрапаліт Веніямін дабраславіў АМАП на гвалт. Таксама абмеркавалі сыход святара з Белправаслаўнай царквы, аўтакефалію, унію як трагедыю беларускага праваслаўя, грошы ў канвертах у царквах і чаму Лукашэнка прыбраў мітрапаліта Паўла. Асобны блок: ці можа жанчына быць святаром, ці можа быць сэкс да шлюбу і чаму царква лічыць стасункі сэксуальных меншасцяў грахом. 💬 Рэлігія і секс: што можна, а что не? Калі ты проста лічыш сябе малпачкай, то якая розніца з кім ты спіш, як ты спіш. А калі ты прэтэндуеш на тое, каб быць чалавекам, узнікае пытанне: «Што значыць быць чалавекам?» Хрысціянская сістэма кажа, што секс – дар божы, які мае права існаваць у шлюбе. Але я хачу дадаць, што секс можа як і дапаўняць, так і адбіраць штосьці. Секс на адну ноч – тое, што апусташае людзей, тое, што пакідае тое пачуццё, што мяне абакралі. Але секс у любві, секс у браку, секс у добрых стасунках паміж жанчынай і мужчынай – гэта тое, што іх напаўняе. 💬 Забіць Лукашэнку – гэта грэх? Забойства – гэта заўсёды грэх. У хрысціянстве ёсць такая рэч, калі вайна, і яна справядлівая, ты бароніш сваю хату, сям'ю, і ты забіваў на гэтай вайне, але хрысціянства накладае на цябе гіпатэмію – на некалькі гадоў ты не можаш чысціцца. Вайна – гэта месца, дзе нянавісці вельмі шмат, і забойства – гэта як фарш, які нельга пракруціць назад, які змяняе цябе вельмі моцна. Вось, каб ты трошачку ачухаўся і зноў мог прыйсці да бога і думаць больш аб любві, чым аб чымсьці іншым. 💬 Что не так с митрополитом Вениамином? Это трагедия монаха, который оказался не на своей роли. Условно, если сейчас меня поставить строить храм, скорее всего я это завалю, потому что я не строитель. То же самое здесь, если ты берешь хорошего монаха, и ставишь на административную должность, он с ней может не справиться. Считаю, что человек он хороший, искренне считаю, что как монах он классный, но не каждый хороший человек способен хорошим епископом, потому что быть епископом – это значит нести ответственность за большую организацию, быть прокладкой между давлением с одной стороны общества, с другой стороны государства. Тут нужен талант, у него его нет, поэтому проект митрополит Вениамин получился идеальным для государства, но для церкви провальным. Ды будзе з вамі бог: https://youtu.be/1fGWZp4DQH8