Обложка канала

Tribuna.com Беларусь

19243 @tribuna_by

🏅Главный спортивный телеграм Беларуси. Только самый топчик из топа!

Tribuna.com Беларусь

3 года назад
Открыть в
Другая сусветная вайна – найбуйнейшая ў чалавечай гiсторыi. Яна пачалася 1 верасня 1939 года з нападу фашысцкай Германii на Польшчу. Да гэтага Германія і СССР падпісалі дамову пра падзел «сфер інтарэсаў». Ужо 17 верасня 1939-га савецкія войскі ўвайшлі ў Польшчу – а неўзабаве СССР «далучыў» польскiя тэрыторыi, назваўшы iх Заходняй Украінай і Заходняй Беларусссю. Там хутка зладзiлi жорсткія рэпрэсіі для ўсіх нязгодных і непажаданых. У 1940-м пад пагрозай ужывання зброі СССР таксама анексiраваў Літву, Латвію, Эстонію і тэрыторыі Румыніі, частку якой назвалі Малдовай. Увесь гэты час у Саюза з фашысцкім рэжымам Гітлера дзейнiчаў «дагавор аб сяброўстве». 22 чэрвеня 1941 гады Германiя наплявала на дамовы і напала на СССР. Гэты дзень у Саюзе назвалi пачаткам «асобнай», Вялікай Айчыннай вайны – i з тых часоў успамінаюць, як змагалiся з фашысцкiм наступам, нiчога не кажучы пра тое, што было да таго. У ВАВ загінула каля 35 мільёнаў чалавек, страты Беларусі налічваюць ад 2 да 3,5 мільёнаў чалавек (кожны трэці жыхар краіны). Ноччу з 8 на 9 траўня 1945 года Германiя падпiсала капiтуляцыю. Па маскоўскiм часе было ўжо 9 траўня – таму ў СССР, а цяпер у Беларусі і Расіі гэты дзень святкуюць як Дзень Перамогі у ВАВ, хаця Другая сусветная скончылася толькi 2 верасня 1945-га. Зараз Расiя з выкарыстаннем тэрыторыi Беларусi вядзе новую захопнiцкую кампанiю – як калiсьцi у 1939-м i 1940-м. Пры гэтым шавінісцскія рэжымы двух краiн для апраўдання сваiх дзеянняў i матывацыi на працяг сённяшняй вайны ва Украiне выкарыстоўваць якраз перамогу ў ВАВ, арганiзуючы як быццам у гонар свята прарэжымныя парады, канцэрты ды iншыя мерапрыемствы. 🙏🏻 Няхай Украiна, а з ёй i Беларусь будуць вольнымi ад сучасных захопнiкаў, а ўсе войны нарэшце скончацца разам з тымі, хто іх развязвае, каб сiлай забраць чужыя землi. Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак