«Гаага так Гаага. Калі ласка. Інстытуты міжнародныя нас ужо зусім не цікавяць. Для нас, для мяне асабіста яны сябе дыскрэдытавалі. І мы пляваць хацелі на тое, што яны там пішуць і кажуць»
👀 Аляксей Талай пракаментаваў абвінавачанні ў дэпартацыі і гвалтоўным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей:ЧЫТАЦЬ
За гэта ўслед за пуціным параалімпіец можа трапіць у Гаагу.
Раней беларускія прарэжымныя СМІ паведамлялі, што сёлетняй вясной у аздараўленчым лагеры «Беларуськалія» пабываюць каля 1000 дзяцей з акупаваных частак Данецкай, Луганскай і Запарожскай абласцей Украіны. Гэта адбываецца пры садзейнічанні Лукашэнкі, а арганізацыяй працэсу займаецца Талай і ягоны фонд.
👉Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак