Экс-кіраўніку федэрацыі рэгбі і спартоваму адвакату Аляксандру Данілевічу прысудзілі 10 гадоў калоніі: ШТО ВЯДОМА
Такі прысуд вынесла сёння суддзя Таццяна Фалькоўская за запросе пракуроркі Таццяны Цыбулі, паведамляе @viasna96. Раней яна дала 8 гадоў калоніі журналістцы Ксеніі Луцкінай за спробу стварыць грамадскае тэлебачанне з непажаданымі рэжыму навінамі і перадачамі.
Суд цягнуўся месяц у адкрытым рэжыме. Пад вартай адваката ўтрымліваюць амаль 11 месяцаў.
Сцвярджаецца, што Данілевіч «актыўна раіў і садзейнічаў працэсам фарміравання публічных заклікаў да санкцый у дачыненні да юрыдычных і фізічных асоб у Беларусі», увядзення якіх патрабаваў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Асобна вылучаюць «падрыхтоўку лістоў і дакументаў» у адрас нарвежскай кампаніі Yara, якая, нягледзячы на заклікі спыніць супрацоўніцтва з рэжымнымі кампаніямі, працягвала закупляць прадукцыю «Беларуськалія». Таксама рэжымная структура прыпісвае Аляксандру спробу «палітызаваць спорт» і абвінавачвае ў «адкрытых зносінах з рэсурсамі», якія рознымі спосабамі спрабуе забараніць на тэрыторыі Беларусі.
🗳 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак