Як паведамляе Football.by, крымінальная справа ў дачыненні да прадстаўніка «Шахцёра», якога абвінавацілі ва ўплыве на вынік матчу чэмпіянату Беларусі, не звязана з матчам 30-га тура вышэйшай лігі, у якім «гарнякі» абгулялі «Белшыну» (4:1) 🤔
Раней пра тое, што гэты матч мог быць дагаварным паведамляла Tribuna.сom.
Паводле інфармацыі партала, размова ідзе аб стымуляванні бабруйскай каманды з боку «Шахцёра» ў іншым паядынку мінулага сезона. Падрабязнасці Football.by раскрые пазней 👀
🧰 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак