«Мішка да нас вяртаецца. Я падышла, кажу: «Люблю цябе», ён заплакаў. Мой сын заплакаў і сціснуў руку. Сэрца баліць. А я веру».
17 студзеня ў Беластоку кіроўца Toyota збіла шасцігадовае дзіця, якое пераходзіла вуліцу разам з маці. Хлопчыка даставілі ў бальніцу і ўвялі ў штучную кому. Ён разам з мамай і братам прыехаў у Польшчу на некалькі дзён.
🙏🏻 Стан хлопчыка застаецца цяжкім, аднак ён ужо спрабуе дыхаць самастойна і сказаў першае пасля здарэння слова — «мама».
🤝 Гэтая трагедыя змагла аб'яднаць свабодных, рэжымных і маўклівых беларускіх спартсменаў, якія дапамагаюць з распаўсюдам інфармацыі пра збор грошай на сваіх старонках
🖇 Сайт | TikTok | Instagram | Приложение