💔 Прыгавораны да 14 гадоў пазбаўлення волі журналіст і грамадскі дзеяч Андрэй Аляксандраў параўнаў сітуацыю ў Беларусі з легендарным фіналам Лігі чэмпіёнаў: «Упартасць і вера ў сябе пры добрай падтрымцы прыводзяць да перамогі нават у сітуацыях, якія падаюцца безнадзейнымі».
Бацька палітвязня атрымаў ад сына з віцебскага СІЗА №2 сувенір да дня нараджэння: прэзентацыйную фотакартку «Ліверпуля».
Той склад у 2005 годзе выйграў Лігу чэмпіёнаў, перамогшы ў фінале па пенальці італьянскі «Мілан», прайграючы яму пасля першага тайма 0:3.
✊ «…Я часта ўспамінаю тую гульню. І ведаю, што ўсё будзе добра. Наша серыя пенальці – проста пытанне часу», – напісаў Аляксандраў у лісце, які суправаджаў картку.
«Гэтая картка – самае дарагое, што ў яго было ў СІЗА. І гэта самы дарагі падарунак для мяне», – сказаў бацька асуджанага журналіста праекту «Позірк».
⚙️ Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак