Обложка канала

Tribuna.com Беларусь

19243 @tribuna_by

🏅Главный спортивный телеграм Беларуси. Только самый топчик из топа!

Tribuna.com Беларусь

4 года назад
Открыть в
❤️ Брэсцкія блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў выйшлі на волю. Яны цалкам адбылі свае тэрміны – па тры гады калоніі агульнага рэжыму (з улікам тэрмінаў у СІЗА – дзень за 1,5).⁣ ⁣ У 2017 годзе Кабанаў арганізоўваў «Маршы недармаедаў» у Брэсце, змагаўся за адмену дэкрэту №3. Далучыўся да праекта Сяргея Пятрухіна – YouTube-канала «Народны рэпарцёр».⁣ ⁣ Абодва сталі ў першых шэрагах кампаніі супраць будаўніцтва брэсцкага акумулятарнага завода, акцыянерам якога з'яўляецца Дзмітрый Баскаў. Да блогераў сталі звяртацца жыхары гораду, якія не маглі даць рады праблемам у афіцыйных установах.⁣ ⁣ ✊ Пятрухін і Кабанаў у 2020 годзе падтрымлівалі Сяргея Ціханоўскага, удзельнічалі ў ягонай выбарчай кампаніі. Мужчын затрымалі яшчэ да 9 жніўня і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць парадак.