📚 Новае відэа на канале «жыццё-маліна»
Госць – прафесар, пісьменнік і перакладчык Андрэй Хадановіч (падпішыцеся на яго ТГ і YouTube).
Мы паразмаўлялі пра:
• Пушкіна і яго імперскасць,
• пра Гары Потара і антыфашызм,
• чаму Калеснікава – Антыгона, а Лукашэнка – не Валан-дэ-Морт.
🔥 А далей яшчэ цікавей: вялікая тэорыя аб прызначэнні беларусаў для сусвету, што мы дарабляем за Коласам і Купалам і што змяніў Караткевіч. Гэта глыбокая размова, дзе знайшлося месца і паэзіі.
🔺 Гары Потэр — гэта пра Беларусь?
Беларуская транспартная фірма забаялася перавозіць Гары Потэра без суправаджальнай паперкі ад выдаўца Андрэя Янушкевіча, што ў кнізе няма заклікаў да звяржэння рэжыму Лукашэнкі.
Ці можа такая літаратура быць небяспечнай для такога рэжыму? Безумоўна. Бо літаратура на палову складаецца з таго, што я напісаў, і на палову з таго, што вы прачыталі. І гэта ўжо непрадказальна і далёка па-за межамі пісьменніка.
Сёння перамога Потэра над Валан-дэ-Мортам — гэта і пра Беларусь, для расейцаў — пра непазбежны крах Пуціна, для украінцаў — пра перамогу ў вайне.
🔺 Ці трэба змяняць назвы вуліц?
Мне лягчэй і камфортней любіць сваё, чым ненавідзець чужое. Часам ненавісць да чужога — гэта абарончая рэакцыя, калі надта гэта наступае на мазоль свайму. У Мінску ёсць вуліца Караткевіча, але гэта іншага, а не пісьменніка. У нас ёсць знішчанае пакаленне расстраляных людзей у сталінскіх лагерах. Я б вяртаў іх прозвішчы. Ёсць вуліца Калектарная і Базісная, 17 верасня, 50 год БССР. Я б пачаў з перайменавання такіх вуліц. Прапорцыі павінны быць такімі, каб жыхар Беларусі пачуваўся беларусам: назвы вуліц, бюсты, помнікі, назвы кавярняў, стравы ў гэтых кавярнях... Мне катастрафічна бракуе беларускага
🔺Мы не перабольшваем з хейтам у бок Расіі?
Я ніколі не быў русафобам. Але сёння я разумею, што, напрыклад, існаванне незалежнай Украіны стала косткай у горле Расіі. Гэта стала пэўным настроем і імперскім механізмам — гэта найгоршая мешаніна з старадаўняга царскага імперыялізму, гэбні і найгоршых элементаў homosoveticus з комплексамі халоднай вайны, якую прайгралі і за якую хочацца адыграцца. Мая мова і культура супярэчыць расійскім палітычным інтарэсам.
❗️Лайк, падпіска, шэр — дапамажыце прасунуць наш кантэнт у YouTube, дзе адсутнічае падтрымка беларускамоўных відэа 🙏🏻