Сёння ноччу ва ўкраінскім Херсоне быў забіты экс-дэпутат Вярхоўнай рады Украіны і калабарацыяніст Аляксей Жураўка. Ён сябраваў з параалімпійцам Аляксеем Талаем і фанацеў ад Лукашэнкі. Ракеты прыляцелі ў будынак гасцініцы, дзе па некаторым дадзеным, жылі прапагандысты Russia Today, якія прыехалі ў Херсон інспектаваць незаконны рэферэндум. Добры Сталін, сустрэчы з дэпутатам-здраднікам і Лепсам, Галаваты на карысць дзяцей ДНР — зноў зазірнулі ў вар'яцкі свет паралімпійца Талая @tribuna_by