💸 Новае відэа на канале «жыццё-маліна»
Госць – эканаміст і старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук.
💰 Мы паразмаўлялі пра тое, ці ляснулася эканоміка, якім будзе пагаршэнне і калі яно скончыцца, чаму Чалы не павінен узначаліць Нацбанк і як беларусы самі будуць інвеставаць у сваю краіну 15 мільярдаў.
🛒 Ці трэба пенсіянерам збіраць на пахаванне, чаму ВУП знізіцца на 20% і куда падзеліся 86 тысяч працаўнікоў з Беларусі - гэта складаная эканамічная размова пра тое, што чакаць беларусам.
Чалы – кіраўнік Нацбанка?
Хутчэй не. Сяргей, напэўна, на мяне пакрыўдзіцца, але ён вельмі вялікую карысць прыносіць у той ролі, у якой працуе зараз, і яна не меншая за кіраўніка Нацбанка. Кіраўнік Нацбанка – гэта кампетэнцыя як для ўдзельнікаў фінансавага рынку, так і для масавай свядомасці. Сяргей празмерна класныя кампетэнцыі мае ў дачыненні масавай свядомасці. Яго цяперашняя роля палову функцый дубліруе, і ў гэтай ролі ён класна выглядае.
Чаму Беларусі патрэбны талер?
Яднанне да валютнага саюзу (пра Расію не кажу наогул), нават з еўра пакуль, 15 год не павінна стаяць на парадку дня. Што тычыцца назвы, гэта не настолькі важна, але грошы выконваюць вельмі важную сімвалічную функцыю, таму грашовая рэформа менавіта са зменай назвы – гэта будзе вельмі важная рэч, каб падкрэсліць змены, падкрэсліць іх незваротнасць. Таму вяртанне да талера – гэта была бы добрая ідэя для новай Беларусі.
Выхад з Саюзнай дзяржавы і пагадненне з Еўразвязам
Калі мы адмаўляемся ад Саюзнай дзяржавы, то арыентацыяй для нас можа стаць пагадненне аб асацыяцыі з Еўразвязам. Фактычна сёння дэмакратычныя сілы выразна кажуць, што мэтай Беларусі з'яўляецца пагадненне аб асацыяцыі з Еўразвязам – гэта мегаважная рэч. Гэта першасная прывязка да іншых стандартаў, гэта прывязка да стандартаў права, гэта прывязка для Еўропы, якая з'яўляецца абаронцай ад выбуху імперыі, які для нас ужо непазбежны.
👍 З вас – падабайка, падпіска і камент. З нас – эканамічная база:https://youtu.be/MJVFnn3YFlY