📛 Новае відэа на канале «жыццё-маліна»
Мы паразмаўлялі з тэлевядучай і спявачкай Кацярынай Ваданосавай пра рак грудзей і змаганне з ім, стрэс-2020 і алкашыка з Зялёнага Лугу, які выратаваў артыстку.
Чаму Ціханоўская – гэта Жанна д'Арк, а Саладуха – клоўн. Тут будзе вельмі многа ўсмешак.
Але гэта не ўсё: аб’юзіўныя адносіны, спроба самагубства, анарэксія – тут зноў шмат усмешак. Татальны рэспект.
🔺 Рак – гэта вынік стрэсу 2020 году
Не толькі я лічу так, у маім засведчанні лекарскім напісана, што стрэс – прычына раку. У мяне ў сям'і ні ў каго не было раку, ніхто на яго не хварэў. Можа быць нейкім чынам паўплывала аварыя на чарнобыльскай АЭС, таму што я нарадзілася ў 1986 годзе 8-га красавіка, а 26-га, калі жахнуў Чарнобыль, мяне выносілі пад радыеактыўны дожджычак пагуляць. Але каталізатарам, безумоўна, паслужыў весь трындзец, які мы напаткалі ў 2020-2022.
🔺 Ампутацыя - страшна?
Да мяне прыходзяць людзі і кажуць, што трэба ампутаваць грудзі, я кажу: «Ладна». Разумею, што без гэтага ніяк, што тут зробіш? Я звычайна мала агольваюся. І мне, па вялікім рахунку, усё роўна, як яна выглядае. Але для мяне суперцяжка пазбаўляцца валасоў. Я ўспрымаю цела як інструмент, не раблю з яго фетыш, а валасы – гэта маё ўсведамленне сябе, гэта тое, якой сябе ўяўляю. Калі я заплюшчваю вочы, уяўляю, што я рудая з кучаравымі валасамі, а ўсё астатняе — другаснае.
🔺 Ціханоўская – гэта Жанна д'Арк
Святлана – гэта Жанна д'Арк, таму што яна пасіянарная. Яна робіць усё не для сябе, а для людзей.
🔺 Пра аб’юзераў
Я захавала добрыя адносіны са сваім першым мужам, я ні ў якім разе не хачу на яго наракаць. Яму проста было цяжка са мной, мы не былі створаны адзін для аднаго. Я вельмі ўдзячная, што ён, у рэшце рэшт, ад мяне сышоў, таму што ў мяне самой не хапіла б на гэта сіл. Для мяне шлюб – гэта свяшчэнная карова, якую я бы пёрла на сабе да канца жыцця.
У меня былі папярэднія адносіны перад першым мужам вельмі нездаровыя, вось там быў аб’юз. Мне тады здавалася, што адзінае выйсці з таго трындзеца – выйсці замуж і сысці ў дэкрэт. Калі мазгі настолькі перастаюць працаваць, што ты хочаш быць лепшай-лепшай-лепшай, а табе ён пастаянна кажа, што ты гаўно-гаўно-гаўно, і ты пачынаеш у гэта верыць. Вось гэта былі нездаровыя адносіны.
👏🏻 Падтрымаем Кацярыну ў каментах пад гэтым відэа: https://youtu.be/MdT-xo5m-aw