Обложка канала

Страна Для Жизни

Написать нам 👉🏻 @strana_official_bot Канал Фонда 👉🏻 https://t.me/stranafund Общий ЧАТ 👉🏻 https://t.me/strana_chat

Страна Для Жизни

3 года назад
Открыть в
‼️ МАРАФОН САЛІДАРНАСЦІ З ПАЛІТЗНЯВОЛЕНЫМІ «НАМ НЕ ЎСЁ АДНО» Учора, 29 ліпеня, а 10 гадзіне пачаўся вялікі марафон салідарнасці з палітзняволенымі. Беларускія медыя і актывісцкія праекты, палітыкі, блогеры, спартоўцы і культурныя дзеячы аб'ядналіся, каб сабраць грошы ў дапамогу беларускім палітзняволеным. Цягам 12 гадзін з розных студый і ў розных краінах збіраліся неабыякавыя беларусы каб нагадаць усім, что нам не ўсё адно. Што мы робім ўсё магчымае, каб дапамагаць тым, хто мае такую патрэбу. Сабраныя сродкі ў рамках марафону будуць размеркаваны паміж арганізацыямі і фондамі, якія аказваюць дапамогу палітвязням і іх сем'ям. Па выніку выкарыстання дадзенай дапамогі ўсе пададуць справаздачы ў апякунскі савет марафону аб мэтавым выкарыстанні сродкаў. Сама дапамога будзе выкарыстана ў адпаведнасці з мандатамі дзейнасці кожнай канкрэтнай арганізацыі. Мы нагадваем, што марафон скончыцца сёння ў 23: 59 па мінскім часе. Вы можаце прыняць удзел у марафоне і падтрымаць фінансава сумай ад 5 еўра. ⁉️Дзе зрабіць данат? 👉salidarnasc.com 👉donate.stripe 🔺 Правілы бяспекі: Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, калі ласка, не рэпосціце трансляцыю марафона, а таксама не пакідайце лайкі і каментары з персанальных акаўнтаў. Калі вы знаходзіцеся ўнутры краіны і хочаце заданаціць грошы, папарасіце аб гэтым сваіх сяброў, якія жывуць за мяжой і памятайце, што данаціць з беларускіх і расейскіх картак небяспечна. УЖО САБРАЛІ 500 ТЫСЯЧ ЭЎРА! НЕ СПЫНЯЕМСЯ! ДАЛУЧАЙЦЕСЯ🤍❤️🤍 #НамНеЎсёАдно #BelarusWeCare #НамНеВсёРавно