Обложка канала

Страна Для Жизни

Написать нам 👉🏻 @strana_official_bot Канал Фонда 👉🏻 https://t.me/stranafund Общий ЧАТ 👉🏻 https://t.me/strana_chat

Страна Для Жизни

3 года назад
Открыть в
‼️ МАРАФОН САЛІДАРНАСЦІ З ПАЛІТЗНЯВОЛЕНЫМІ «НАМ НЕ ЎСЁ АДНО» Сябры, менш чым праз гадзіну распачнецца марафон салідарнасці з політзняволенымі. Беларускія медыя і актывісцкія праекты, палітыкі, блогеры, спартоўцы і культурныя дзеячы аб'яднаюцца, каб сабраць грошы ў дапамогу беларускім палітзняволеным. Цягам 12 гадзін з розных студый і ў розных краінах збяруцца неабыякавыя беларусы каб нагадаць усім, что нам не ўсё адно. Мы выходзім у эфір з студыі «Краіна для жыцця» у 12-15 па менскім часе. Сення да прыйдзе шмат цікавых гасцей: ▪️Вольга Гарбунова, прадстаўнік па сацыяльнай палітыцы АПК; ▪️Аста Андрыяускене, амбасадорка Літвы ў Беларусі; ▪️Віціс Юрконіс, літоўскі праваабаронца, кіраўнік Фрыдам Хаўс у Літве; ▪️Вольга Зазулінская, кіраўнік фонду «Краіна для жыцця» ▪️Таццяна Мартынава, блогерка (прамое ўключэнне з Кіева); ▪️Андрэй Стрыжак, кіраўнік фонду салідарнасці Bysol; ▪️Вольга Класкоўская, былая палітзняволеная; ▪️Андрэй Павук, блогер. У рамках жывога эфіру таксама гледачы змогуць пабачыць кароткія відэа звароты ад: ▪️Кацярыны Сныцінай; ▪️Маргарыты Ляўчук; ▪️Ганны Златкоўскай; ▪️Веранікі Квяткоўскай; ▪️Грамадскага руху "Краіна для жыцця". Трансляцыя будзе тут👉 https://www.youtube.com/live/NX7Q-oVd594?feature=share 🔺 Правілы бяспекі: Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, калі ласка, не рэпосціце трансляцыю марафона, а таксама не пакідайце лайкі і каментары з персанальных акаўнтаў. Калі вы знаходзіцеся ўнутры краіны і хочаце заданаціць грошы, папарасіце аб гэтым сваіх сяброў, якія жывуць за мяжой і памятайце, што данаціць з беларускіх і расейскіх банкаўскіх рахункаў небяспечна. ДАЛУЧАЙЦЕСЯ🤍❤️🤍