Обложка канала

Страна Для Жизни

Написать нам 👉🏻 @strana_official_bot Канал Фонда 👉🏻 https://t.me/stranafund Общий ЧАТ 👉🏻 https://t.me/strana_chat

Страна Для Жизни

3 года назад
Открыть в
‼️ УСЕБЕЛАРУСКІ МАРАФОН«НАМ НЕ ЎСЕ АДНО» 🗣 29 ліпеня незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім онлайн-марафоне салідарнасці, каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Да эфіру далучацца блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі, дзеячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты. Трансляцыя будзе весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе. У арганізацыі і правядзенні марафону ўдзельнічае больш за 20 незалежных медыяў, сярод якіх: ▪️Белсат TV; ▪️Еўрарадыё; ▪️Зеркало; ▪️Звычайны ранак; ▪️Радыё Свабода; ▪️Радыё Ўнэт; ▪️Страна для жизни; ▪️Беларускі расследавальніцкі цэнтр; ▪️Брестская газета; ▪️Маланка Медиа; ▪️Медыязона; ▪️Наша Ніва; ▪️Радыё Рацыя; ▪️Салідарнасць; ▪️BPN/Pozirk; ▪️Hrodna.life; ▪️Kyky.org; ▪️Nexta; ▪️Reform.by ▪️Tribuna.com і многія іншыя. Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным: 🔺Дабрачынны фонд Краіна для жыцця 🔺Dissidentby 🔺INeedHelpBY 🔺ByMedSol, 🔺Палітвязынка 🔺Анархічны чорны крыж – Беларусь 🔺Razam 🔺BY_help 🔺БAП «ДА ВОЛІ» 🔺Беларуская Рада культуры 🔺Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, 🔺Фонд беларускай салідарнасці BYSOL 🔺Дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB Кантраляваць размеркаванне сабраных грошай будзе спецыяльна створаная назіральная рада, у якую ўвойдуць прадстаўнікі медыя-арганізатараў марафону. Усіх гледачоў марафона, якія знаходзяцца ў Беларусі, арганізацыйная група заклікае клапаціцца пра сваю бяспеку: не рэпосціць, не лайкаць і не каментаваць трансляцыю са сваіх персанальных акаўнтаў, данаціць грошы толькі праз карткі і рахункі сяброў і блізкіх, якія жывуць за мяжой