Обложка канала

Страна Для Жизни

Написать нам 👉🏻 @strana_official_bot Канал Фонда 👉🏻 https://t.me/stranafund Общий ЧАТ 👉🏻 https://t.me/strana_chat

Страна Для Жизни

3 года назад
Открыть в
‼️ КАМПАНІЯ «ПАКУЛЬ УСЕ НЕ БУДУЦЬ ВОЛЬНЫЯ» Наступная ўдзельніца Сабіна Аліева - журналістка «Трыбуны» і вядучая YouTube-канала «Краіна для Жыцця». Сабіна будзе апекавацца лёсам 24-гадовага палітвязня Арцёма Касакоўскага. Вось, што яна кажа пра свой удзел у кампаніі: «За велізарнай лічбай палітвязняў — людзі з іх гісторыямі пра смеласць і любоў да сваёй краіны. Усе яны заслугоўваюць быць пачутымі. І пакуль у мяне ёсць магчымасць, я не перастану быць іх голасам. Каб не толькі беларусы, але і ўвесь свет працягваў змагацца за іх свабоду». Арцём Касакоўскі - оптык на заводзе «Оптык» у Лідзе. Скончыў фізіка-матэматычны ліцэй і палітэхнічны каледж. Арцёма затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту. Спачатку яго асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Але ў траўні 2022 яго асудзілі паўторна і агульны тэрмін зняволення для палітвязня склаў 6,5 гады пазбаўлення волі. Унесены ў «спіс тэрарыстаў». 📩 ПК-1, 211445, Наваполацк, вул.Тэхнічная 8, Арцём Ігаравіч Касакоўскі