Обложка канала

Страна Для Жизни

Написать нам 👉🏻 @strana_official_bot Канал Фонда 👉🏻 https://t.me/stranafund Общий ЧАТ 👉🏻 https://t.me/strana_chat

Страна Для Жизни

4 года назад
Открыть в
🚀 Рух Большасці запусціў Тыдзень падтрымкі палітвязняў. Далучайцеся да важнай справы! 1-7 жніўня ўдзельнікі праекта КР Рух Большасці будуць штодзённа выконваць заданні на карысць палітвязням і іх сем’ям. Каб узяць удзел у мерапрыемстве неабходна далучыцца да РухБота, калі вы гэтага яшчэ не зрабілі @CoordinationCouncilBot. Там вы даведаецеся пра розныя спосабы падтрымкі палітвязняў і зможаце паспрабаваць кожны з іх. На працягу тыдня вы будзеце атрымоўваць пакрокавыя інструкцыі, як дапамагчы людзям, якія сядзяць ці адсядзелі за нашу свабоду. 🌍Марафон ладзіцца ў двух накірунках – для беларусаў у Беларусі і для беларусаў за мяжой. У нядзелю ўсе ўдзельнікі Тыдня, незалежна ад колькасці выкананых заданняў, змогуць далучыцца да розыгрышу адмысловых тэматычных шопераў з дызайнам ад politzek.me. ✊ Давайце разам зладзім агульны інтэнсіў дапамогі, каб людзі за кратамі адчулі, што ўсё не дарма. Распавядзіце пра гэтую падзею вашым знаёмым і ў закрытых чатах. Больш людзей у тэме – больш падтрымкі тым, каму яна зараз вельмі патрэбна 🤝